У Мінску затрымалі Паўла Севярынца

Пра гэта паведаміла жонка палітыка Вольга Севярынец.

7 чэрвеня ў Мінску супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі Паўла Севярынца. Пра гэта стала вядома ад Вольгі Севярынец, якая напісала пра затрыманне ў Фэйсбуку.

Павал Севярынец прыйшоў да Камароўскага рынка, дзе ў нядзелю адбывашся збор подпісаў за жадаючых стаць кандыдатамі ў прэзідэнты. Ужо некалькі тыдняў менавіта на плошчы перад Камароўскім рынкам ладзяцца пікеты па зборы подпісаў. Неаднаразова да пікета за Святлану Ціханоўскую выстройваліся доўгія і вялікія чэргі.

У нядзелю 8 чэрвеня чэргі да пікетаў былі не такія доўгія, як раней, але каля пікетаў прысутнічала шмат людзей. Павал Севярынец у мікрафон папрасіў усіх выказаць салідарнасць з затрыманымі ў Гродне і ў Мінску на мінулых пікетах. Ён сказаў, што гэта свабодны мікрафон і людзі могуць выказваць сваё меркаванне. Вакол Севярынца з мікрафонам сабраўся невялікі натоўп. Бард Анатоль Кудрасевіч граў на гітары і спяваў. Усіх прысутных на камеры здымалі праваахоўнікі ў цывільным.

Раней у гэты ж дзень быў затрыманы зборшчык подпісаў за Святлану Ціханоўскую.

novychas.by,
фота Арцёма Лявы