
Побач з Траецкім прадмесцем усталявалі бронзавую скульптуру дыяметрам каля 3 метраў, прысвечаную беларусам замежжа.
У цырымоніі адкрыцця ўзяў удзел і міністр замежных справаў Уладзімір Макей.
Паводле міністра, памятны знак сімвалізуе рух наперад да ўмацавання незалежнасці Беларусі.
Скульптура ўяўляе сабой кола – адзін са старадаўніх славянскіх сімвалаў, які ўвасабляе сонца, зямны круг жыцця, вечнасць. Памятны знак закліканы паказаць, што беларусы адзіныя, нават калі не жывуць у адной краіне.
Вобраз дапоўніў ручнік з нацыянальным арнаментам.
НМ, belsat.eu, фота МЗС РБ