Служба аховы дзяржмяжы Літвы паведамляе, што ў панядзелак значна вырасла колькасць нелегальных мігрантаў на мяжы з Беларуссю, піша delfi.lt.
За мінулыя суткі на тэрыторыю Літвы не ўпусцілі 149 мігрантаў, якія спрабавалі перайсці мяжу ў неналежным месцы. 11 з іх затрымалі, астатніх развярнулі.
З 19 кастрычніка мяжу з Беларуссю будзе патруляваць французскі верталёт з экіпажам.