Публіцыст і аналітык Віталь Цыганкоў піша ў сваім тэлеграм-канале, што ў СССР, у 290-мільённай аўтарытарнай краіне, якую назвалі «імперыяй зла», было 800 палітвязняў. У Беларусі сёння ўжо 812.
На фота «Перм-36» - апошні лагер для палітзняволеных у СССР, які стаў музеем рэпрэсій. Фота з Вікіпедыі
«У росквіце застоя, у пачатку 80-х, яшчэ няма Перабудовы, у СССР было каля 800 палітвязняў.
Большасць з іх былі ўкраінцы. Прытым гэты спіс складалі самі савецкія дысідэнты, паводле сённяшніх крытэрыяў не ўсе з гэтага спісу былі б афіцыйна прызнаныя палітвязнямі праваабаронцамі.
Давайце параўнаем і задумаемся.
У 290-мільённай аўтарытарнай краіне, якую назвалі „імперыяй зла“, было 800 палітвязняў.
У сённяшняй 9,4 мільённай Беларусі — ужо больш, 812.»