У Батурыне паставілі стэнд у двары рэабілітаванай ахвяры рэпрэсій

Вілейскія і чысцінскія актывісты паставілі інфармацыйны стэнд.

Стэнд усталяваны на прыватным падворку Ірэны Гадлеўскай. Ён дастаўся ў спадчыну ад дзеда, Уладзіміра Гейна.

Уладзімір Антонавіч нарадзіўся ў 1901 годзе ў вёсцы Кацялі Лагойскага раёна. Неадукаваны. У 1921 годзе ўсёй раднёй таемна перайшлі савецка-польскую мяжу з савецкай Расеі ў польскае Батурына. Уладкаваўся на працу да пана Кондрата Бароўскага.

У 1939 годзе пасля прыходу бальшавікоў вымушаны быў працаваць у арганізаваным калгасе ў Лукаўцы. Але нядоўга. 2 верасня 1940 года па даносе быў арыштаваны як здраднік і польскі шпіён. Асуджаны 9 студзеня 1941 года да 8 год зняволення ў ППЛ, з якіх так і не вярнуўся.

Рэабілітаваны 16 чэрвеня 1989 года.


02-STEND-U-BATURYNE-DSCN1126.jpg


Для ўсталявання стэнда сёлета супалі тры круглыя даты, якія датычацца батурынскага касцёла і маюць сувязь з яго існаваннем. Першая – 155-годдзе паў­стання Каліноўскага, пасля якога імперскі генерал Мураўёў-вешальнік ператварыў Батурынскую ўніяцкую царкву ў праваслаўную. Другое – 100-годдзе абвяшчэння БНР каля касцёла. Трэцяя – 75-годдзе трагічнага канца існавання касцёла, які быў спалены фашыстамі ў 1943 годзе.


03-stend.jpg


У мерапрыемстве па адкрыцці стэнда ўдзельнічалі краязнаўцы, грамадскія актывісты, мясцовыя жыхары Вілейшчыны і госці. Сярод арганізатараў – Дзяніс Канецкі, Павел Хаванскі, Алесь Раткевіч, Леанід Кулеш.

“Рэгіянальная газета”