Тры беларускія стартапы перамаглі ў прэстыжным амерыканскім конкурсе

У штогадовым конкурсе вядомай платформы Product Hunt — Golden Kitty Awards — узнагароды заваявалі беларускія праграмы да смартфонаў і інтэрактыўная мапа.

У катэгорыі "Дадазеная рэчаіснасць" першае месца заняла праграма Wanna Nails. Яна дазваляе высветліць, як вашыя пазногці будуць глядзецца з тым ці іншым манікюрам.

У намінацыі "Здароўе і фітнэс" перамагла праграма для Apple Watch ад праекту RocketBody. Яна паведамляе, калі лепей за ўсё пачынаць трэніроўку і ўмее задзейнічаць ЭКГ-датчык у апошняй версіі "разумнага" гадзінніку ад Apple.

Праект OneSoil перамог у раздзеле "Штучны інтэлект і машыннае абучэнне". У кампаніі стварылі інтэрактыўную мапу ЗША і ЕС, якая будзе дазваляць фермерам атрымоўваць сельскагаспадарчую інфармацыю і эфектыўней збіраць ураджай на падставе дадзеных штучнага інтэлекту.

“Новы Час”