Суседзі Беларусі закрылі межы

Украіна, Літва, Латвія і Польшча прынялі рашэнне закрыць межы для замежнікаў, каб прадухіліць распаўсюджванне каронавіруса.

Міжнародныя марскія, чыгуначныя, аўтобусныя і авіязносіны Латвіі будуць спынены ў поўнач 17 сакавіка. У гэтай краіне зарэгістравана 26 выпадкаў заражэння каронавірусом.

Учора Літва спачатку заявіла аб тым, што закрывае межы, пасля — што гаворка ідзе толькі пра аднаўленне кантролю на межах. Паводле апошніх звестак, 16 траўня яна ўсё ж закрые межы. Грамадзянам Беларусі будзе прадастаўлены «гуманітарны калідор» на працягу 3 сутак — з 16 па 18 сакавіка ўключна. У гэты час яны змогуць перасекчы тэрыторыю Літвы транзітам, каб вярнуцца дадому. У краіне зарэгістравана 8 выпадкаў каронавіруса.

Украіна закрывае межы для замежнікаў з 16 сакавіка, а з 17 спыняюцца рэгулярныя пасажырскія зносіны. Ва Украіне 3 афіцыйных выпадка заражэння COVID-19.

Польшча закрыла межы ў ноч з 14 на 15 сакавіка. Там зафіксавана 111 выпадкаў заражэння каронавірусам.

novychas.by паводле the-village.me