Слуцк: Атрыманы дазвол на адзначэнне гадавіны Слуцкага збройнага чыну

Урачыстыя мерапрыемствы пройдуць 24 лістапада.


02-46439167_969328123237864_1509205500124725248_n.jpg


Слуцкі раённы выканаўчы камітэт даў дазвол на правядзенне ў Слуцку мітынга і шэсця з нагоды гадавіны Слуцкага збройнага чыну. Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў сябра Сойму Партыі БНФ Віталь Амяльковіч. Масавыя мерапрыемствы адбудуцца 24 лістапада. У 11:00 прызначаны збор удзельнікаў каля гарадскога стадыёну, далей адбудзецца шэсце да гарадскога парку, у якім пройдзе мітынг.

“Новы Час”