|
Усе лічбы, якія вы пабачыце тут, варта разглядаць выключна ў кантэксце таго, што новы сайт, VOD-платформа і прома-кампанія фестывалю стартавалі ўсяго за два тыдні да пачатку «Паўночнага ззяння». Такім чынам атрымалася, што ўсяго на «Паўночным ззянні-2020» было набыта 2976 квіткоў. А праглядзела стужкі ўсяго 6555 чалавек
(калі не ўлічваць тое, што да сямейнага прагляду маглі далучыцца і нават чатыры чалавекі). Да online-мерапрыемстваў у межах індустрыйнай платформы фестывалю далучылася 335 чалавек.
Нават за такі кароткі тэрмін прома-кампаніі фестывалю ўдалося атрымаць рэзананс у СМІ, сацыяльных сетках, а таксама прадаць шмат квіткоў. Ніжэй можна паглядзець цікавыя вынікі па праглядах.
Топ-5 самых папулярных фільмаў па праглядах у online:
«Сезон» – рэж. Ён Скуг;
«Рэха» – рэж. Рунар Рунарсан;
«Праўда і справядлівасць» – рэж. Танэль Тоом;
«Побач» – рэж. Аліса Зарыня;
«Феміністарка» – рэж. Вiктар Нордэншэльд.
Топ-5 самых папулярных фільмаў па праглядах на сайце (тое, што найбольш шукалі на сайце):
«Сезон» – рэж. Ён Скуг;
«Феміністарка» – рэж. Вiктар Нордэншэльд.
«Побач» – рэж. Аліса Зарыня;
«Свята» – рэж. Уладзімір Логінаў;
«Праўда і справядлівасць» – рэж. Танэль Тоом.
«Сезон» – рэж. Ён Скуг;
«Феміністарка» – рэж. Вiктар Нордэншэльд.
«Побач» – рэж. Аліса Зарыня;
«Свята» – рэж. Уладзімір Логінаў;
«Праўда і справядлівасць» – рэж. Танэль Тоом.
Вобласці Беларусі, дзе сайт праглядаўся больш за ўсё (па ўбыванні):
Мінская
Магілёўская
Брэсцкая
Гомельская
Гарадзенская
Віцебская
Мінская
Магілёўская
Брэсцкая
Гомельская
Гарадзенская
Віцебская
Топ-5 самых папулярных фільмаў беларускай праграмы (па продажах квіткоў):
«Мне трэба поціскаў» – рэж. Андрэй Куціла;
«Межы» – рэж. Юля Шатун;
«Невядомы рай» – рэж. Дар'я Юркевіч;
«Эпітафія» – рэж. Віктар Аслюк;
«Дэзерцір» – рэж. Саша Сцельчанка.
Таксама варта адзначыць, што сёлета як ніколі крута спрацавала агульная канцэпцыя фестывалю – СЛУХАЦЬ І ЧУЦЬ. У гэтым годзе гэтыя словы сталі сапраўднай каштоўнасцю для кожнага беларуса. СЛУХАЦЬ І ЧУЦЬ
– гэта мэсэдж пра эмпатыю, узаемапавагу і салідарнасць, тое, што зараз падтрымлівае беларусаў і надае ім сілаў рухацца надалей.
Адмыслова да 6-га кінафестывалю была зроблена новая візуальная канцэпцыя, якая выпадкова стала своеасаблівай кампаніяй у падтрымку палітычных зняволеных у Беларусі. У здымках прынялі ўдзел актывістка ініцыятыўнай групы «Маршируй, детка!» Святлана Гатальская, якая акурат у момант прома-кампаніі была затрымана на 15 сутак; крэатыўны дырэктар і пісьменніца Вера Філенка, яе дачка і маці, а таксама ЛГБТ+ актывіст Нік Анціпаў і яго бойфрэнд.

Яшчэ адна ўдзельніца індустрыйнай платформы, беларуская філосафка Вольга Шпарага, была асуджана на 15 сутак за ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве», жаночай акцыі пратэсту 9 кастрычніка.
Каманда фестывалю «Паўночнае ззянне» выказвае салідарнасць з усімі палітычнымі зняволенымі, з усімі беларусамі, якія падвергнуліся фізічнаму і псіхалагічнаму гвалту з боку сілавікоў; з усімі тымі, каго звольнілі ці хто сам звольніўся са сваёй працы па палітычных прычынах; з медыкамі і артыстамі; з культурнымі менеджарамі і актывістамі; Сябры, трымайцеся. Вы – неверагодныя.
Каманда «СЛУХАЦЬ І ЧУЦЬ»: Аўтарка ідэі: Воля Чайковская, каардынатары здымак: Уладзь Богдан, Аляксандра Дорская, Ганна Шарко, крэатыўны дырэктар і рэжысёр: Антон Мех, дызайнерка: Вікторыя Калбасіна, фатографка: Кацярына Ігнашэвіч, музыка: Дзяніс Кудраўцаў (Sinie Gory), стылістка: Ханна Карняйчук, візажыстка: Аня Галка, асвятленне: First Rental

Па ўсіх пытаннях, калі ласка, пішыце на media@northernlightsff.com або ў паведамленні на афіцыйную старонку кінафестывалю «Паўночнае ззянне» ў Facebook.
Паводле прэс-рэлізу