"Саюз беларускіх пісьменнікаў" да дня памяці Яўгеніі Янішчыц падзяліўся ўнікальнымі дакументы з асабовай справы паэткі

20 лістапада 2018 года "палескай ластаўцы" беларускай літаратуры, паэтцы Яўгеніі Янішчыц споўнілася б 70 гадоў.


02-1dd4d05a88adc026b55c850ae51e7b66.jpg


Да дня памяці аўтаркі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" адкрывае шырокай публіцы ўнікальныя дакументы з асабовай справы Яўгеніі, што захоўваецца ў архівах СБП.


03-54af0541ce4e3172814a5d2c49a9e330.jpg


Перад вамі — фота і аўтабіяграфія паэткі, напісаная яе ўласнай рукой; заява на ўступленне ў Саюз пісьменнікаў СССР; асабісты лісток па ўліку кадраў, таксама запоўнены Яўгеніяй; тры рэкамендацый на ўступленне ў арганізацыю, дадзеныя пісьменніцы Алегам Лойкам, Генадзем Бураўкіным, Васілём Зуёнкам.

Болей фота глядзіце па спасылцы!