"Ровар – канфіскаваць!" Асудзілі скідзельскіх мастакоў і пакаралі вялікімі штрафамі

У судзе Гарадзенскага раёну 17 лютага прадоўжыўся разгляд крымінальнай справы жыхароў Скідзеля Крысціны Палтавец і Андрэя Апанасовіча.

Абодвух вінавацяць паводле артыкулу 341 КК РБ (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). 

Справу разглядае старшыня Гарадзенскага раённага суду Ганна Чылека. Дзяржабвінаваўцай выступае пракурор Марына Цярэшка.

У першы дзень суд дапытаў абвінавачаных і заслухаў пракурора.


paltavec.jpg

Крысціна Палтавец і Андрэй Апанасовіч. Фота "Гарадзенская вясна".


Сёння, 17 лютага, Марына Цярэшка запрасіла для Палтавец пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 150 базавых велічынь, Андрэю Апанасовічу 100 базавых, плюс канфіскацыю ў яе ровара, у яго аўтамабіля.

Суддзя Ганна Чылека абвясціла прысуд: 150 базавых - Палтавец, 100 – Апанасовічу.

Арышт на аўтамабіль зняць, паколькі ён па дакументах з’яўляецца  уласнасцю іншага чалавека, а ровар у Палтавец канфіскавалі як сродак з дапамогай якога здзейснена злачынства.

ПЦ „Вясна“