ПЭН Амерыка: Прымусовая пасадка самалёта стварае сур’ёзную пагрозу для незалежных журналістаў і пісьменнікаў, творчых дзеячаў і грамадскіх актывістаў у Беларусі

Прымусовая пасадка камерцыйнага рэйса над Беларуссю, якую здейснілі беларускія ўлады дзеля затрымання блогера і журналіста Рамана Пратасевіча, абурыла міжнародную супольнасць. ПЭН-Амерыка і сетка партнёраў па ўсім свеце заклікаюць да неадкладнага вызвалення Рамана Пратасевіча, а таксама да прыняцця міжнароднай супольнасцю ўсіх неабходных мер супраць здейсненага беларускімі ўладамі абуральнага акта, які з’яўляецца сур’ёзнай пагрозай для незалежных пісьменнікаў ва ўсім свеце.

«Гэты нахабны, абуральны акт уяўляе сабой пагрозу для журналістаў, пісьменнікаў і дысідэнтаў ва ўсім свеце. Ён патрабуе адзінага глабальнага адказу»,

– сказала Паліна Садоўская, дырэктарка праграм па Еўразіі ў PEN America.

«Пратасевіч быў выкрадзены рэжымам з намерам пакінуць яго за кратамі. Тактыка, якую ўжывае беларскі ўрад, уяўляе сабой жахлівую эскалацыю падзей, сведкамі якіх мы з’ўляемся напрацягу апошніх год, калі аўтарытарныя ўрады сістэматчына выходзілі і працягваюць выходзіць за межы сваіх паўнамоцтваў, а зараз – і за межы паветранай прасторы, каб пагражаць усім нязгодным актывістам, пакінуўшым родную краіну з-за пераследу. Такія ўчынкі не дазваляюць пазбегнуць доўгай рукі рэпрэсій нават за межамі сваёй краіны. Гэты гратэскавы выкрут уяўляе сабой цалкам новую пагрозу для журналістаў, культурных дзеячаў і грамадскіх актывістаў у выгнанні, якія спрабуюць падарожнічаць з адной бяспечнай краіны ў іншую. Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць Пратасевіча. Акрамя таго, мы заклікаем адміністрацыю Байдэна-Харыса прадэманстраваць сваю заяўленую прыхільнасць супрацьстаяння аўтакратам, прыняўшы меры супраць рэжыму прэзідэнта Лукашэнкі. Як ясна паказвае гэты жахлівы паварот падзей, дапускаць, каб такія абуральныя злачынствы супраць журналістаў заставаліся беспакаранымі, недапушчальна і падвяргае небяспецы журналістаў, пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў ва ўсім свеце. Урад ЗША павінен далучыцца да міжнароднай супольнасці і распачаць неадкладныя рашучыя дзеянні».

Арыгінал заявы па-англійску можна прачытаць па спасылцы.