Памёр Валер Стралко (+час і месца развітання)

Перакладчык, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Валер Васiльевiч Стралко адышоў у лепшы свет на 81-м годзе жыцця.

Развітанне з вядомым літаратарам адбудзецца заўтра, 26 сакавіка, у рытуальнай залі Заходніх могілак Мінска. Пачатак а 13.00.

Валер Стралко вядомы шматлікімі перакладамі беларускай літаратуры на ўкраінскую мову і наадварот. Сярод перакладзеных ім беларускіх аўтараў — Максім Багдановіч, Янка Купала, Якуб Колас, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч ды інш.

У 2003 г. узнагароджаны Міжнароднай літаратурнай прэміяй імя Івана Франко за пераклады на беларускую мову твораў Тараса Шаўчэнкі, Лесі Украінкі, Івана Франко і сучасных украінскіх аўтараў, а таксама літаратурнай прэміяй імя Кандрата Крапівы за пераклад паэмы “Тарас на Парнасе” на ўкраінскую мову.

У 2006 г. узнагароджаны Нацыянальнай суполкай пісьменнікаў Украіны медалём "Ганаровая адзнака" за істотны ўнёсак у адраджэнне духоўнасці і асабістыя дасягненні ў літаратурнай творчасці.

У 2013 г. лаўрэат Міжнароднай літаратурна-мастацкай прэміяй імя Грыгорыя Скаварады за вялікую падзвіжніцкую працу з мэтай збліжэння ўкраінскай і беларускай літаратур.

lit-bel.org