Падрабязнасці аб затрыманні ў аэрапорце эксперткі Таццяны Кузінай

Учора ўвечары жанчыну літаральна знялі з рэйса ў Тбілісі. Зараз яна, меркавана, на Акрэсціна.

Да Таццяны Кузінай сёння дапусцілі адваката. Яе затрымалі напярэдадні ў аэрапорце падчас праходжання пашпартнага кантролю. Раніцай паведамлялася, што яна знаходзіцца на Акрэсціна, паведамляе TUT.BY.

Кузіна праходзіць па крымінальнай справе, аднак паведаміць падрабязнасці адвакат не можа, бо знаходзіцца пад падпіскай аб невыдаванні.

Каманда SYMPA / BIPART выступіла з асуджэннем затрымання Таццяны Кузінай — эксперта праекта ў сферы грамадзянскай супольнасці і публічнага адміністравання.

«Мы лічым абсалютна недапушчальнымі падобныя дзеянні, разглядаем гэта затрыманне як ціск на грамадзянскую супольнасць і экспертную супольнасць Беларусі і патрабуем неадкладнага вызвалення нашага калегі», — гаворыцца ў заяве праекта.

novychas.by