«Паўночнае ззянне»-2021 у лічбах: падводзім вынікі кінафестывалю #NLFF21

13274 прагляды фільмаў фестывалю з краін Скандынавіі, Балтыі і Беларусі забяспечылі ў гэтым годзе беларусы з усяго свету. Расказваем пра мінулы кіназабег у фармаце займальных лічбаў, а таксама падводзім вынікі галасавання гледачоў і прафесійнага журы. Прафесіяналы са сферы кіно аддалі перамогу стужцы «Тата» Марыі Якімовіч, а лепшым фільмам па выніках галасавання гледачоў сярод гульнявых фільмаў стала карціна «Персона нон грата» Лізы Есперсэн, а сярод дакументальных стужак — «Найпрыгажэйшы хлопчык у свеце» Крысціны Ліндстром i Крысціян Петры.


23 фільмы

З 20 па 30 верасня мы паказалі беларусам з усяго свету 23 унікальныя фестывальныя карціны. Сярод іх дакументальныя і гульнявыя стужкі, якія закранаюць вострасацыяльныя тэмы: кліматычныя змены, прыняцце чалавекам сябе і свайго цела, роля жанчыны ў грамадстве і ў мастацтве, эйджызм і многія іншыя. Упершыню на «Паўночнам ззяннi» было ўведзена глядацкае галасаванне: кожны глядач пасля прагляду фільма мог ацаніць яго па 5-бальнай шкале.


01-unnamed.jpg

02-unnamed.jpg


Па выніках галасавання сярод гульнявых фільмаў сімпатыі гледачоў апынуліся на баку фільма «Персона нон грата» Лізы Есперсэн сярод гульнявых фільмаў. Гэта займальнае дацкае, часткова аўтабіяграфічнае, кіно, у якім адлюстраваны два важных канфлікту: першы — сямейных адносін і канфлікт бацькоў ды дзяцей, другі — паміж горадам і вёскай. А сярод дакументальных стужак фаварытам глядацкага галасавання стаў шведскі фільм «Найпрыгажэйшы хлопчык у свеце» рэжысёрак Крысціны Ліндстром i Крысціян Петры. Проста магічны дакументальны партрэт Б'ёрна Андрэса і разам з тым вельмі глыбокая чалавечая драма пра страты, аб жорсткіх правілах кінабізнэсу, пра тое, да чаго прыводзяць чакання дарослых ад дзяцей.


16 івентаў

16 мерапрыемстваў Індустрыйнай платформы вынеслі на абмеркаванне такія пытанні, як бодзішэймінг і стэрэатыпы пра жаночае цела; рэлевантнасць пляцовак для арт-выказванняў; канфлікт горада, вёскі і пакаленняў і многія іншыя. Падчас сустрэч online і ў перадзапісах мы ўсе змаглі абмеркаваць добрае кіно. Хэдлайнерам Індустрыйнай платформы стаў вядомы дацкі пісьменнік Пітэр Хёг. Сустрэчы з ім каманда «Паўночнага ззяння» дамагалася тры гады. Мадэравалі размову дзве беларускі: пісьменніца і журналістка Таццяна Заміроўская і прадзюсарка і рэжысёрка Воля Чайкоўская. Пітэр Хёг распавёў пра свой пустэльніцкі лад жыцця, ацаніў пандэмію і ёгу, гаварыў адкрыта пра сваіх чытачоў і дзяцей, шмат жартаваў і звярнуў увагу на тое, што беларуская мова гучыць вельмі меладычна. 



Усе запісы мерапрыемств Індустрыйнай платформы мы размяшчаем у вольным доступе на нашым YouTube-канале, каб вы мелі магчымасць паглядзець цікавыя гутаркі, калі прапусцілі іх, або зноў вернуцца да іх. У тым ліку запіс размовы з Пітэрам Хёгам застаецца даступным і пасля фестывалю>>


03-unnamed.jpg


13274 Прагляды

13274 прагляды усіх фільмаў мы зафіксавалі сёлета і дзякуем кожнаму гледачу. Але лічбы зманлівыя! Нам прыемна ўсведамляць, што мы не бачым, колькі людзей па адным набытым доступе глядзелі той ці іншы фільм, і смела можам памнажаць гэтую лічбу на 2 для сем'яў і на 3-4 для сяброў. Гэты паказчык у два раза больш, чым у мінулым годзе, што натхняе нас не спыняцца і рухацца далей. Пры гэтым беларусы ўсяго свету маглі паглядзець за 11 дзён 30.5 гадзін кіно.


Фільм пераможца ад журы


Упершыню за гісторыю кінафестывалю беларускую праграму ацэньвала прафесійнае журы. У яго склад увайшлі эстонскі кінакрытык і су-заснавальнік і кіраўнік праграмы талінскага фестывалю дакументальнага кіно DocPoint Tallinn Трыстан Прыымягi, мексіканская журналістка, кінакрытыкеса і стваральніца кінапраграм Люсі Вірхе; незалежная куратарка фільмаў і журналістка з Германіі Стэфані Гёрц. Па шэрагу крытэраў галоўную ўзнагароду-дыплом за Найлепшы фільм у Беларускім конкурсе атрымаў фільм «Тата» рэжысёркі Марыі Якімовіч. Фільм дае вельмі інтымны асабісты погляд на складаную сямейную сітуацыю. З дапамогай змешвання розных жанраў фільм - любоўнае пасланне да часоў, якіх ніколі не існавала, і які прымушае падумаць пра хрупкія стасункі, якія часта вельмі складана ўтрымаць у межах адной сям’і.


Топ-5 краін свету, дзе беларусы глядзелі «Ззянне»

Адным з новаўвядзенняў 7-а кінафестывалю «Паўночнае ззянне» стала магчымасць глядзець унікальнае фестывальнае кіно не толькі беларусам, якія знаходзяцца ў Беларусі, але і тым, якія ў цяперашні час пражываюць за мяжой. Такім чынам 62% глядачоў «Ззяння» глядзелі фестывальныя стужкі на тэррыторыі Беларусі. А сярод замежных краін найбольшую папулярнасць фільмы «Паўночнага ззяння» мелі ў беларусаў Польшчы (6%), Расіі (6%), Літвы (5%), Грузіі (5%) і Амерыцы (3%).



04-unnamed.jpg

Каманда з 25+ чалавек

25+ чалавек з розных краін працавала над арганізацыяй кінафестывалю. Па словах арганізатараў, праводзіць фестываль такога маштабу ў online складаней у 10 разоў, чым у offline. Акрамя таго, што праграму, прома, вытворчасць трэйлераў рыхтавалі дыстанцыйна, шмат увагі патрабавалі тэхнічныя аспекты.


05-unnamed.jpg


Заснавальніца і праграмная дырэктарка кінафестывалю Воля Чайкоўская адзначае: «Мы палепшылі некаторыя рэчы, сталі рабіць відэапрадакшн на больш высокім узроўні: запісы ў студыі, жывыя эфіры з размовамі. Гэта такая вытворчасць і частка працы, якой няма, калі ты робіш фэстываль ужывую».

Акрамя ўсяго іншага, кожны год каманда фестывалю прэзентуе ўнікальную канцэпцыю фестывалю, якая праяўляецца ў змесце праграмы і айдэнтыцы. «Кіно ідзе» — галоўны мэсэдж «Паўночнага ззяння»-2021 і разам з тым заклік працягваць рухацца, не здавацца і падтрымліваць адно аднаго.

«Дзякуй вам, беларусы, за тое, што сёлета «прагаласавалі» за «Паўночнае ззянне». Online фармат для кінафестывалю — гэта вельмі няпросты фармат. Няма асабістага чалавечага кантакту, не відаць, колькі чалавек нас глядзіць у кіназале, не відаць вашых вачэй і не чуваць апладысментаў падчас фінальных цітраў, бо сёлета вы глядзелі нас з розных кропак Беларусі і свету ў online», — кажа заснавальніца і праграмная дырэктарка кінафестывалю Воля Чайкоўская. — Праца над падрыхтоўкай аднаго кінафестывалю цягнецца больш за 10 месяцаў. Сёлета нам часам здавалася, што мы імчым на палаючым ровары без стырна, і ўсё навокал палае і ляціць у прорву. Былі вельмі няпростыя моманты і арганізацыйныя, і эмацыйныя. Але калі мы атрымлівалі вашы водгукі і падзяку ў сацыяльных сетках, мы адчувалі, што мы робім нешта карыснае для гэтага свету. Вваш фідбэк у сацсетках, статыстыка праглядаў у online і пылаючы дырэкт нашых сацсетак з тэхнічнымі пытаннямі сведчылі, што вы нас глядзіце! Гэта проста магічнае адчуванне! 

Вы пераканалі нас, што мы робім «Паўночнае ззянне» не дарэмна. І што наша праграма сапраўды мае сэнс і значэнне ў сучасным сусветным і беларускім кантэксце. Мы радыя, што сваімі культурнымі намаганнямі таксама маем магчымасць падтрымаць дух бадзёрасці і салідарнасці. Дзякуем вам за тое, што даяеце нам адваротную сувязь і пра змест кінафестывалю, і пра тое, як яго палепшыць тэхнічна. Наперадзе яшчэ шмат усяго цікавага, што нам хочацца зрабіць для вас, дарагія гледачы. Ззя!»

Версію прэс-рэлізу на рускай мове знойдзіце тут.

Ваша каманда кінафестывалю
«Паўночнае ззянне»


06-unnamed.jpg