Некаторыя памежныя пункты не працуюць. Чаму?

На сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта пазначана, што частка пераходаў на мяжы з Польшчай, Літвой і Украінай не працуе.

На мяжы з Латвіяй працуюць усе пераходы. У Літву немагчыма трапіць праз Лошу і Відзы. У Польшчу — праз Дамачава і Пясчатку. Ва Украіну — праз Тамашоўку, Олтуш, Невель, Верхні Церабяжоў, Глушкевічы.

На сайце паведамляецца, што звязана гэта з COVID-19.

На які час зачыненыя памежныя пункты, пакуль не вядома. Аднак гэта наўрад ці моцна даб'ецца на прапускной здольнасці. З большага на мяжы зараз стаяць толькі грузавыя машыны.

noyvchas.by