На выставе да 100-годдзя БНР з’явілася новая карціна

12 красавіка ў Палацы Мастацтваў адбылася прэзентацыя эпічнай акварэльнай працы Міколы Купавы «Звеставанне. Нараджэнне Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года».

Ад цэнтра карціны па левы бок намаляваныя гістарычныя постаці, якія стагоддзямі фармавалі беларускую нацыю. Сярод іх князі Усяслаў, Альгерд, Вітаўт Вялікі, Радзівілы, першадрукар Францішак Скарына, Леў Сапега, Канстанцін Астрожскі, Ян Караль Хадкевіч, Астафей Валовіч. Па правы бок намаляваныя так бы мовіць айцы-заснавальнікі БНР: Аркадзь Смоліч, Іван Серада, браты Луцкевічы, Пётра Крэчэўскі, Янка Купала, Якуб Колас, Кастусь Езавітаў, Макар Краўцоў. На пярэднім плане выява Менскай Багародзіцы і селяніна з сялянкай. На заднім плане намаляваны храм Сафія Полацкая.


02-kupava_karcina_novaja_7_logo.jpg


На першы дзень дэманстрацыі карціны, якая экспануецца ў межах выставы да 100-годдзя БНР “Код 25.03.18” павіншаваць Міколу Купаву прыйшлі сябры і прыхільнікі ягонай творчасці.

Я доўга гэтую ідэю выношваў. Эскіз быў зроблены 20 гадоў таму. І вось сёлета на 100-годдзе БНР намаляваў гэтую карціну”, —распавёў Мікола Купава.

“Гэта выбітны твор, зроблены ў цудоўнай класічнай манеры, які бясспрэчна ўвойдзе ў аналы беларускага мастацтва”, — зазначыла адна з наведніц.

Падчас прэзентацыі стала вядомая сумная навіна: выстава “Код 25.03.18” спыне сваю працу на два дні раней анансаванага тэрміна. Уласна, сёння, 13 красавіка — апошні дзень. Таму, калі вы хочаце пабачыць новы твор Міколы Купавы ў арыгінале, а таксама агледзець іншыя экспанаты выставы да 100-годдзя БНР, адклад не пойдзе ў лад у самым прамым сэнсе.

Арцём Лява, “Новы Час”



0
Валер БарташГость
Прекрасно !
Имя Цитировать 0
Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение