
Нацыянальная Бібліятэка Беларусі выклала
ў вольны доступ электронныя версіі міжваенных беларускіх часопісаў – паведамляе вядомы блогер і пісьменнік Уладзімір Садоўскі, які вядзе папулярны тэлеграм-канал “Беларускі піонэр”.
Да ўвагі чытачоў прапануюцца часопісы, якія выходзілі ў БССР, Заходняй Беларусі, а таксама ў далёкім замежжы ў 1919-1939 гадах. Для пампавання ўжо дасяжныя і легендарнае “Полымя”, і знакамітае “Калоссе”, і сатырычная “Маланка” і менш вядомыя выданні.
Паводле Садоўскага – гэта гігабайты выданняў, якія раней блогер пампаваў з электронных рэсурсаў унутры бібліятэкі. Цяпер жа гэта можна рабіць не выходзячы з дому.
Чытайце беларускую класіку ў арыгінале!