Міжваенная беларуская літаратура цяпер дасяжная анлайн! У тым ліку замежная

Нацыянальная Бібліятэка Беларусі выклала ў вольны доступ электронныя версіі міжваенных беларускіх часопісаў – паведамляе вядомы блогер і пісьменнік Уладзімір Садоўскі, які вядзе папулярны тэлеграм-канал “Беларускі піонэр”.

Да ўвагі чытачоў прапануюцца часопісы, якія выходзілі ў БССР, Заходняй Беларусі, а таксама ў далёкім замежжы ў 1919-1939 гадах. Для пампавання ўжо дасяжныя і легендарнае “Полымя”, і знакамітае “Калоссе”, і сатырычная “Маланка” і менш вядомыя выданні.

Паводле Садоўскага – гэта гігабайты выданняў, якія раней блогер пампаваў з электронных рэсурсаў унутры бібліятэкі. Цяпер жа гэта можна рабіць не выходзячы з дому.

Чытайце беларускую класіку ў арыгінале!

budzma.by