Кніга году – “Сабакі Эўропы” Альгерда Бахарэвіча

31 мая на закрытай цырымоніі ў гатэлі DoubleTree быў абвешчаны пераможца прэміі "Кніга году". 

Найбольшую колькасць галасоў набраў раман Альгерда Бахарэвіча "Сабакі Эўропы". Свае галасы за яго аддалі 32 сябры журы.

Пераможца атрымае прыз у памеры 1000 еўра ў эквіваленце па курсе Нацбанка і арыгінальны артэфакт, які ўяўляе сабой вокладку кнігі, зробленую з паліраванай бронзы, з выгравіраванай па чэрненым срэбры назвай кнігі-пераможцы, у футарале з чорнага дубу.

Агулам на перамогу прэтэндавалі 54 выданні.

Сёлета ў журы ўвайшло 100 асобаў. Інфармацыю пра галасаванне па кожнай з кніг глядзіце на старонцы прэміі kniha.by. У працы журы прэміі маглі паўдзельнічаць літаратары і літаратаркі, якія выдалі мастацкую, нон-фікшн альбо перакладную кнігу цягам апошніх 7 гадоў.

Дызайн узнагароды: Ігар Юхневіч і Ян Карпаў

Выраб узнагароды: майстэрня Яна Карпава


Беларускі ПЭН-Цэнтр