Хопіць гвалту, прыміце волю народа! Адкрыты ліст пісьменніцкай супольнасці

Мы, беларускія літаратары, выказваем сур’ёзную занепакоенасць тым, што цягам апошніх 100 дзён у нашай краіне назіраецца пастаянная эскалацыя гвалтоўных дзеянняў з боку сілавых структур і адміністрацыйных прызначэнцаў да грамадзян, якія выходзяць на мірныя акцыі пратэсту і салідарнасці.

Такіх маштабаў масавых рэпрэсій не зведвала больш за сорак гадоў ні адна з дзяржаваў Еўропы. За гэтыя 100 дзён арыштавана каля трыццаці тысяч чалавек, пакалечана больш за чатыры тысячы чалавек, заведзена каля тысячы нематываваных крымінальных справаў, загінула восем чалавек. У дзяржаве ігнаруюцца элементарныя правы чалавека. На вінаватых у забойствах і скалечваннях людзей не заводзяцца крымінальныя справы. Дапускаецца збіццё звязаных затрыманых, што забараняецца сусветнай юрыдычнай практыкай нават у адносінах да ваеннапалонных. З вуснаў кіраўніцтва краіны гучаць наўпроставыя ўказанні адлічваць студэнтаў з навучальных устаноў і звальняць з працы ўсіх супрацоўнікаў, якія не згодныя з дзяржаўнай палітыкай, што з’яўляецца непасрэдным парушэннем дзейнай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Эскалацыя гвалту, пашырэнне прасторы беспакаранасці, пазбаўленне беларусаў базавых канстытуцыйных правоў вядуць да глыбокага доўгатэрміновага нацыянальнага крызісу ва ўсіх сферах грамадскага жыцця:  эканамічнага дэфолту, міжнароднай ізаляцыі, падзення Беларусі на самае дно цывілізацыйнага рэйтынгу.

Мы схіляем галаву перад мужнасцю і настойлівасцю беларускага народа, выказваем спачуванне ўсім, хто пацярпеў і страціў родных, і звяртаемся да ўладаў, кіраўнікоў дзяржаўных структураў, чыноўнікаў, якія захавалі цвярозы розум, з патрабаваннем: пакуль вы не абрынулі краіну ў бездань гвалту і ўсеагульнага крызісу, – неадкладна спыніце масавыя рэпрэсіі, здзекі з людзей, якія хочуць пераменаў, прызнайце сваю паразу і прыміце волю народа!

17.11.2020

Святлана Алексіевіч
Мікалай Аляксандраў
Сяргей Амяльчук
Арцём Арашонак
Алесь Аркуш
Уладзімір Арлоў
Вольга Бабкова
Ірына Багдановіч
Марыя Бадзей
Крысціна Бандурына
Раіса Баравікова
Аляксей Белы
Наталля Бучынская
Яўген Бяласін
Лявон Валасюк
Святлана Варонік
Сяргей Ваганаў
Зміцер Вішнёў
Анатоль Вярцінскі
Вінцук Вячорка
Леанід Галубовіч
Валеры Гапееў
Наталля Гардзіенка
Мікола Гілевіч
Аляксей Грызунт
Генрых Далідовіч
Аксана Данільчык
Ірына Дарафейчук
Павел Дарохін
Зміцер Дзядзенка
Леанід Дранько-Майсюк
Валянцін Дубатоўка
Алесь Дуброўскі
Галіна Дубянецкая
Ірына Дубянецкая
Анатоль Дэбіш
Васіль Дэбіш
Алесь Емяльянаў-Шыловіч
Ірына Жарнасек
Андрэй Жвалеўскі
Васіль Жуковіч
Віктар Жыбуль
Міхась Зізюк
Васіль Зуёнак
Павел Зьмітрук
Анатоль Івашчанка
Віктар Казько
Сяргей Календа
Артур Камароўскі
Мікола Канановіч
Галіна Каржанеўская
Паліна Качаткова (Сцепаненка)
Алесь Кіркевіч
Максім Клімковіч
Ганна Комар
Алесь Краўцэвіч
Наста Кудасава
Анастасія Лазебная
Георгій Ліхтаровіч
Вера Лойка
Андрэй Лютых
Уладзімір Лянкевіч
Павел Ляхновіч
Аляксандра Макавік
Сяргей Макарэвіч
Ганна Мананкова
Віктар Марціновіч
Алена Масла
Вальжына Морт
Віталь Мурашкевіч
Таццяна Нядбай
Уладзімір Някляеў
Валянціна Осіпава
Алена Панкратава
Мікола Папека
Сюзанна Паўкштэла
Людміла Паўлікава-Хейдарава
Алесь Пашкевіч
Дзмітрый Плакс
Мікола Пракаповіч
Барыс Пятровіч
Вячаслаў Рагойша
Вячаслаў Ракіцкі
Пётра Садоўскі
Уладзімір Садоўскі
Віктар Сазонаў
Галіна Самойла
Ганна Севярынец
Канстанцін Севярынец
Людміла Сіманёнак
Ільля Сін
Франц Сіўко
Уладзімір Сіўчыкаў
Міхась Скобла
Алесь Смаленчук
Аксана Спрынчан
Дзмітрый Строцаў
Усевалад Сцебурака
Уладзімір Сцяпан
Янка Трацяк
Саша Філіпенка
Аляксандр Фядута
Андрэй Хадановіч
Уладзімір Хільмановіч
Кастусь Цвірка
Ганна Ціханава
Ціхан Чарнякевіч
Сяргей Чыгрын
Сяргей Шапран


Ліст адкрыты да падпісання ўсімі літаратарамі! Далучайцеся ў каментарах на сайце, у сацыяльных сетках і праз электронную пошту sbp@lit-bel.org