Камень з цытатай Адама Міцкевіча ў в. Студзёнкі пад Нясвіжам можа ў бліжэйшы час апынуцца пад пагрозай. Пра гэта паведамляе мясцовы краязнаўца Аляксандр Абрамовіч.
Мы ўжо пісалі пра гісторыю наведвання Адамам Міцкевічам у 1820 годзе гэтых мясцін. Паэт быў у захапленні ад сядзібнага парка, і ў альбоме гаспадыні напісаў наступныя словы:
Tyś go wskrzesila».
(«Ева рай страціла, Ты ж яго ўваскрэсіла»).
Пра гэта згадваў у сваіх успамінах ксёндз Ежы Каліноўскі і ў сваіх даследаваннях польскі доктар гуманітарных навук Ганарат Чэслаў Гіль. Больш таго, сажалкі ў Студзёнках Адам Міцкевіч нават апісаў у паэме «Пан Тадэвуш». Мясцоваму краязнаўцу Аляксандру Абрамовічу ўдалося адшукаць той камень — у закінутым склепе на падворку адной мясцовай занядбанай хаты.
Але сёння камень, падобна, можа апынуцца пад пагрозай. Як паведаміў краязнаўца, камень «гаспадыня заклала смеццем. Замазала нейкім глеем камень і паклала лайно. Добра, што не пасекла, бо раней казала што нехта пасек сякерай. Можна чакаць усяго». Апроч таго, падобна на тое, што нехта рыхтуецца забраць камень — у склепе разбілі падмуроўку ля ўваходу, паламаны галіны.Але сёння камень, падобна, можа апынуцца пад пагрозай. Як паведаміў краязнаўца, камень «гаспадыня заклала смеццем. Замазала нейкім глеем камень і паклала лайно. Добра, што не пасекла, бо раней казала што нехта пасек сякерай. Можна чакаць усяго». Апроч таго, падобна на тое, што нехта рыхтуецца забраць камень — у склепе разбілі падмуроўку ля ўваходу, паламаны галіны.
Алег Грушэцкі, novychas.by,
фота са старонкі Аляксандра Абрамовіча ў фэйсбуку