Па ілюстрацыях Паўла Севярынца, якія ён дасылаў сыну з-за кратаў, стварылі серю паштовак. З ягонымі ж цытатамі.
"Гляджу я на гэтыя паштоўкі, думаю пра свайго каштоўнага мужа і быццам чую, што ён кажа мне без словаў: "Нягледзячы ні на што, рабі сваю справу і вер у лепшае".
І так аднойчы пераможаш, – напісала Вольга Севярынец у сваім фэйсбуку. – А з навінаў пра Паўла: "на пілараме пілуе дошкі", пахудзеў, просіць папругу, стараецца адказваць на лісты, але вольнага часу там вельмі мала".
Паштоўкі можна набыць у краме kropla.by.
facebook.com/vola.sieviaryniec