Беларускі гурт “Shuma” атрымаў Прэмію Сяргея Курохіна ў намінацыі “ЭтноМеханика” (world music project), уручэнне якой адбылося 20 красавіка.
Прэмія Сяргея Курохіна — адна з найбольш прыкметных культурных падзей Санкт-Пецярбурга і Расіі, якая вызначае тэндэнцыі ў свеце сучаснага мастацтва.
Прэмія ўручаецца мастакам, куратарам, музыкам, пісьменнікам і журналістам, якія ў сваёй творчасці развіваюць рэвалюцыйныя ідэі, сфармуляваныя яшчэ ў 90-я гады Сяргеем Курохіным. Пошук новых форм узаемадзеяння мастацтваў, правакацыйнасць, арыентацыя на перформанс, імправізацыю і непрадказальнасць творчага выніку — на гэтых прынцыпах "Поп-Механікі" заснаваная Прэмія Сяргея Курохіна.