Дзяды: дзень памяці продкаў

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і кампанія “Будзьма беларусамі!” раяць ведаць: дзень памерлых адзначаюць паўсюдна, але ў беларусаў – вельмі архаічны абрад. Схільны да містыцызму Адам Міцкевіч так захапіўся, што напісаў паэму!

Дзяды – памінальная вячэра, на якую запрашаюць “дзядоў” – душы памерлых продкаў. Адчыняюць вакно і запрашаюць. Гатуюць усё, што ёсць у клеці, ну, ці лядоўні.

Жывым за сталом можна з’есці толькі тры стравы і выпіць толькі тры чаркі. Пасля ўсе сядзяць і прыгадваюць самыя цікавыя гісторыі з радаводу. Наступным ранкам пасля “дзядоў” у хаты беларусаў прыходзілі даядаць вячэру “бабы” – продкі-нябожчыцы. Такі вось замагільны гендарны баланс.