Дзейнасць крэатыўнай прасторы «13:87» прыпынена па распараджэнні Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях

Дзейнасць крэатыўнай прасторы прыпынена з 8 снежня, таксама мэнэджары атрымалі чарговы штраф ў памеры 20 базавых адзінак (580 руб.).


8zbtkpt2iupati663p1bkwand6vphrs5.jpg


«Прыпыніць дзейнасць аб’екта тайм-клуб «13:87», размешчанага па адрасе Чангарская, 54, — такую прапанову 7 снежня мы атрымалі ад Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях», — піша ў Facebook дырэктарка тайм-клуба «13:87» Наталля Халанская.

Некаторыя з мерапрыемстваў, запланаваных у «13:87», адмененыя, некаторыя з іх пройдуць у іншых месцах. 

Прастора «13:87» - знакавае месца ў Бабруйску. Тут праводзіліся адукацыйныя мерапрыемствы: семінары, ворк-шопы, лекцыі, вечарыны паэзіі, гульнятэкі, клубы аматараў кіно і кніг. Учора ўстанова адсвяткавала 7 год. 

Наталля Халанская выступала ў якасці мадэаратара ток-шоў. Тую сустрэчу яна падсумавала такой фразай: «Вельмі не падабаецца, калі я чую словы „ну, гэта ж Бабруйск“. Бабруйск — гэта мы з вамі. І калі кажуць, што недзе „там“ адбываецца штосьці цікавае, а мы ж у Бабруйску, таму тут усё так сабе, я прапаную ўсім: давайце рабіць разам і якасна, давайце рабіць для сябе і для людзей, якія побач!». Гэта і ёсць той прынцып, якім Наталля кіруецца па жыцці.

budzma.org