Дуэт „Арыстакратычная бледнасць“ прыпыніў дзейнасць

Вось такі зварот да прыхільнікаў пакінулі дзяўчаты на старонцы дуэта ў Фэйсбуку:

„Жэўжычкі даражэнькія!

Мы вельмі шчаслівыя, што вы былі разам з намі гэтыя 5 месяцаў! Ваша неверагодная падтрымка і цёплыя словы ў наш адрас натхнялі на творчасць.

Хочацца быць з вамі максімальна шырымі: мы вымушаныя прыпыніцца. Наша творчасць стала настолькі папулярнай, што за ёй пільна сочыце не толькі вы, нашыя прыхільнікі, але і тыя, каму яна не вельмі падабаецца.

Мы прадумвалі розныя бяспечныя варыянты існавання, пры якіх вы б маглі працягваць глядзець нашыя выпускі, але вырашылі, што ў дадзенай сітуацыі найлепшым выйсцем будзе прыпыніцца на некаторы час.

Мы дзякуем, што вы былі з намі! Дзякуем нашым мецэнатам з патрыёна (паколькі выпускаў не плануецца, то мы закрываем патрыён)

Дзякуем усім, хто знаходзіць у сабе міласэрнасць, каб разумець і не асуджаць адзін аднаго.

Мы любім вас, жэўжыкі, і верым, што калі-небудзь абавязкова сустрэнемся! Самыя гарачыя лаўлюлькі вам!


145203916_216841176821954_4663249971703215649_o.jpg


P. S.: Мы прыпевак многа знаем,
і харошых, і плахіх.
Харашо таму жывецца,
хто не знае ніякіх!“

Паводле https://www.facebook.com/arystakratycznaja