Цэнтр прававой трансфармацыі “Lawtrend” пры падтрымцы Асамблеі НДА Беларусі падрыхтаваў петыцыю аб ліквідацыі абмежаванняў на прадастаўленне і выкарыстанне бязвыплатнай дапамогі, у тым ліку і той, што накіроўваецца для барацьбы з COVID-19.
Петыцыю, якая будзе накіраваная ў Адміністрацыю Прэзідэнта, Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў і Палату прадстаўнікоў, ужо падпісала больш за 1500 чалавек.
Ініцыятары калектыўнага звароту заклікаюць пазнаёміцца з поўным тэкстам пэтыцыі і пакінуць свой подпіс пад петыцыяй.
Аўтары звароту нагадваюць, што дзеючае заканадаўства Рэспублікі Беларусь утрымлівае шэраг норм, якія перашкаджаюць развіццю дабрачыннасці і абцяжарваюць рэалізацыю важных дабрачынных праектаў, у тым ліку прыцягненне бязвыплатнай дапамогі ўнутры краіны і з-за мяжы.
На фоне барацьбы з пандэміяй COVID-19 гэтая праблема стала вельмі вострай:
- гуманітарная дапамога праходзіць працяглую працэдуру рэгістрацыі,
- беларусы, якія стала пражываюць за мяжой, ня могуць свабодна перадаваць дапамогу беларускім юрыдычным асобам.
Рэкамэндацыі пра паляпшэнне ўмоваў для атрымання і выкарыстання бязвыплатнай дапамогі з замежных і ўнутраных крыніцаў прадстаўленыя ў аглядзе CSO Meter, які быў падрыхтаваны Асамблеяй НДА і Цэнтрам прававой трансфармацыі па выніках даследвання ўмоў для дзейнасці грамадзянскай супольнасці Беларусі, паведамляе Асамблея НДА Беларусі.