Блогеру Вадзіму Ермашуку прысудзілі яшчэ 15 сутак

Гродзенскага блогера «Vadimati» (Вадзіма Ермашука) асудзілі яшчэ на 15 сутак. Да гэтага, 19 жніўня, у Шчучыне яму прысудзілі 25 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 24.23 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў»).

Прычынай новага пратакола на блогера стаў нібыта яго званок 13 жніўня ў службу 115 і нецэнзурныя выказванні пра ЖКГ і гарвыканкам.

Суд пачаўся 8 верасня. Пасяджэнне праходзіла па відэасувязі. Два дні запар у судзе аб'яўлялі перапынкі праз дрэннае самаадчуванне Вадзіма — у яго быў высокі ціск, тэмпература, напярэдадні яму выклікалі «хуткую».

novychas.by