Абвешчаны вынікі Прэміі Цёткі

Лаўрэатамі Прэміі Цёткі зрабіліся Валеры Гапееў, аўтар кнігі “Мая мілая ведзьма” (у намінацыі “Найлепшы твор для дзяцей або падлеткаў”), і мастачка Лізавета Лянкевіч, якая праілюстравала кнігу "Азбука. Вясёлы вулей" Рыгора Барадуліна (у намінацыі “Найлепшае мастацкае афармленне”). Цырымонія ўзнагароджання прайшла 3 траўня ў Культ. цэнтры “Корпус”.

Пераможцы ў кожнай з намінацый атрымалі грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$. 

Журы таксама адзначыла найлепшыя працы ў абедзвюх намінацыях і склала два шорт-лісты.

Літаратурны спіс:

1. Раіса Баравікова. Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку: казкі з міфалагічнага люстэрка. “Звязда”, 2017;

2. Вольга Гапеева. Дзве Авечкі. “Галіяфы”, 2017;

3. Валеры Гапееў. Мая мілая ведзьма. “Мастацкая літаратура”, 2017;

4. Сяргей Прылуцкі. Далоў дарослых! “Люта справа”, 2017;

5. Людміла Рублеўская. Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: раман прыгодніцкі і фантасмагарычны. “Звязда”, 2017;

6. Аксана Спрынчан. Смачная кніга. “Мастацкая літаратура”, 2017.

Мастацкі спіс:

1. Bazinato — Л. Вольскі, А. Глобус, А. Хадановіч. Казімір Малевіч для дзяцей. “Логвінаў”, 2017;

2. Марта Герашчанка — В. Гапеева. Дзве Авечкі. “Галіяфы”, 2017;

3. Кацярына Дубовік — Дж. М. Бары. Пітэр Пэн. “Кнігазбор”, 2017;

4. Кацярына Дубовік — Л. Кэрал. Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса. “Галіяфы”, 2017;

5. Ян Жвірбля — В. Быкаў. Сваякі. “Кнігазбор”, 2017;

6. Лізавета Лянкевіч — Р. Барадулін. Азбука. Вясёлы вулей. “Кнігазбор”, 2017;

7. Анастасія Сакалоўская — У. Марук. Яршы плялі кашы. “Мастацкая літаратура”, 2017;

8. Анна Сарвіра — С. Прылуцкі. Далоў дарослых! “Люта справа”, 2017;

9. І. Стахіевіч — В. Акудовіч, Л. Вольскі, А. Глобус, Г. Кісліцына, А. Хадановіч. Мастацтва Беларусі ХХ стагоддзя. Віцебская школа. “Логвінаў”, 2017;

10. Марта Чарнова — М. Чаракова. Смелая дзяўчынка. “Поппури”, 2017.

У склад мастацкага журы сёлета ўвайшлі Васіліса Паляніна, Валерый Славук, Павел Татарнікаў.

Сябрамі літаратурнага журы Прэміі Цёткі сталі Пятро Васючэнка, Вера Жыбуль (Бурлак), Вольга Мазурава, Алена Масла і Андрэй Хадановіч.

Прэмія была заснаваная ў 2015 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Папярэднія пераможцы прэміі: Надзея Ясмінска, аўтарка кнігі "Сем ружаў", і Кацярына Дубовік — яе ілюстратарка (выдавецтва "Галіяфы"), а таксама Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў з кнігай "Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі" (выдавецтва "Тэхналогія").

Больш падрабязную інфармацыю пра прэмію можна знайсці на сайце ciotka.by.