Абвешчаныя пераможцы конкурсу «Экслібрыс» імя Рыгора Барадуліна — уручэнне 17 верасня

31 жніўня былі падведзеныя вынікі штогадовага літаратурнага конкурсу, арганізаванага ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і прысвечанага сёлета паэзіі і паэтычнаму перакладу. Журы выбрала 10 фіналістаў — 2 лаўрэаты і 8 дыпламантаў.

У журы конкурсу ўваходзілі: Раіса Баравікова, Леанід Дранько-Майсюк, Вольга Іпатава, Наталля Кучмель, Уладзімір Някляеў.

У намінацыі «Паэзія» лаўрэатам стала Валярына Кустава, у намінацыі «Паэтычны пераклад на беларускую мову» — Алесь Емяльянаў-Шыловіч.

Дыпламанты ў намінацыі “Паэзія” (у алфавітным парадку)Яна Мацюшава, Аліса Мініна, Анхела Эспіноса Руіс, Ганна Станіславенка.

Дыпламанты ў намінацыі “Паэтычны пераклад”: Яўгенія Асколкава, Ганна Комар, Аляксей Лабоцкі, Арцём Сітнікаў.

Урачыстая цырымонія ўганаравання пераможцаў адбудзецца 17 верасня ў мінскай галерэі сучаснага мастацтва “Ў” (пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак у 18.30. Уваход вольны  

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"