Беларускія памежнікі не пусцілі ў краіну архіепіскапа Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы

У пятніцу 31 ліпеня ў прапускным пункце Новая Гута ў Гомельскай вобласці памежнікі не прапусцілі ў Беларусь архіепіскапа Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ) Святаслава (Логіна). Ён ехаў у Беларусь па запрашэнні беларускіх вернікаў БАПЦ.

Архіепіскап Святаслаў служыць у Амерыцы, а ў Беларусь ехаў праз Чарнігаў (Украіна), дзе жыве ягоная маці, паведаміў ён у сваім лісце вернікам БАПЦ.

Лукашэнкаўскія ўлады не дазваляюць дзейнасць БАПЦ у Беларусі, бо супраць гэтага выступае Руская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату.