Прэмію «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава атрымаў Ніл Гілевіч

Сам лаўрэат паводле стану здароўя не змог прыехаць на цырымонію ўганаравання ў вёску Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласці. Імя пераможцы абвясціў адзін з мінулых лаўрэатаў Алесь Марачкін.

У Бычках, на радзіме народнага пісьменніка Васіля Быкава, праходзіць традыцыйная ўрачыстая імпрэза, прысвечаная чарговым ўгодкам земляка.

У невялікую ушацкую вёску штогод збіраюцца вядомыя палітыкі, грамадскія дзеячы, творчая інтэлігенцыя, аматары літаратуры і, вядома, аднавяскоўцы Васіля Быкава.

Таксама паводле традыцыі, адбылося ўручэнне прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава. Ім стаў Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч.

Прэміяй, заснаванай Аляксандрам Мілінкевічам і рухам «За свабоду», узнагароджваюць тых, хто найбольш яскрава праявіў сябе ў грамадскай, прафесійнай альбо творчай дзейнасці на карысць Беларусі і свабоды. Кожны лаўрэат атрымлівае памятны дыплом і ўзнагароду — скульптуру аўтарства Віктара Копача.

Алесь Марачкін абвяшчае лаўрэата

Дыплём, які перададуць Нілу Гілевічу

Ляўрэатамі прэміі «За свабоду думкі» у мінулыя гады станавіліся літаратары Рыгор Барадулін, Уладзімер Арлоў, палітык і літаратар Павал Севярынец, мастак Алесь Пушкін, краязнаўца Ада Райчонак, палітык і паэт Уладзімір Някляеў, музыка Лявон Вольскі і краязнаўца Алесь Белакоз, музыка Зміцер Вайцюшкевіч і мастак Алесь Марачкін, летась званне лаўрэата было нададзена актору, барду і шоўмэну Віктару Шалкевічу.