ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” запрашае да ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі “Моўныя правы і іх абарона”.
Канферэнцыя адбудзецца 28 сакавіка 2015 г. у Мінску.
Пытанні для абмеркавання:
1. Праблемы моўнага заканадаўства.
2. Тэхналогіі і практыкі грамадзянскай супольнасці па абароне лінгвістычных правоў.
3. Моўная палітыка і актуальныя пытанні развіцця нацыянальных моў.
Падчас канферэнцыі плануецца выстава ідэяў і праектаў: Тэхналогіі моўнага адраджэння.
Патрабаванні да артыкулаў:
Аб’ём да 7 старонак.
Шрыфт Time New Roman, памер шрыфта – 14, інтэрвал – адзінарны.
Заяўкі з матэрыяламі дасылаць па электроннай пошце на адрас TBM_ kanfierencyja@gmail.com , тэма – выступ.
Заяўкі на ўдзел разам з артыкуламі прымаюцца да 10 сакавіка 2015 г.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для ўдзелу ў канферэнцыі і апублікавання.
Пачатак канферэнцыі 28 сакавіка ў 10.00.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў з 9.00 да 10.00.
Тэлефон для даведак: 284-85-11 (штопанядзелак з 18 да 20) .
Пасля канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў.
Аргкамітэт