Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе кліп на песню "Мама". Аўтарам словаў песні з'яўляецца Генадзь Бураўкін, якому сёння споўнілася б 78 год.
- Гэта песня - споведзь перад мамай, і пажаданне доўгага жыцця і для маёй, і для якой-кольвек мамы, - кажа спявак. - Па-беларуску шырокавядомай песні пра матулю няма, таму для мяне было важна гэта зрабіць. Кліп не багаты, але, як па мне, кранальны. Вайцюшкевіч зазначае, што гэты кліп і песня - і знак падзякі паэту.
Мама самога Бураўкіна пайшла ў лепшы свет сёлета, зусім крыху не дажыўшы да 101 года.