На полі Аршанскай бітвы з’явіліся барэльефы з партрэтамі палкаводцаў

На Крапівенскім полі, дзе ў 1514 годзе адбылася Аршанская бітва, паставілі новыя памятныя камяні. На іх змясцілі барэльефы з партрэтамі тых, хто здабываў тую перамогу: Канстанціна Астрожскага, Юрыя Радзівіла, Івана Сапегі.

Яшчэ на трох камянях выбіты даты (1514, 500 гадоў Аршанскай перамозе) і словы з песні «Пра бітву пад Оршай».

Гэта было зроблена напярэдадні 500-гадовага юбілею вялікай перамогі.

Аршанская бітва адбылася 8 верасня 1514 года. Тады 30-тысячнае войска ВКЛ на чале з гетманам Астрожскім разбіла 80-тысячнае войска Масковіі. Гэта адна з самых слаўных бітваў у гісторыі Беларусі.

Сяргей Макарэвіч, фота Генадзя Шэпелева  


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение