25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закона.
![]()
Сесія была скліканая на патрабаванне дэпутатаў Апазіцыі БНФ, да якіх далучыліся іншыя дэмакратычныя дэпутаты (усяго за скліканне сесіі выказаліся 84 дэпутаты), і працавала 24–25 жніўня.
Прэзідыум ВС прапанаваў парадак дня з двух пунктаў — «Аб бягучым моманце» і «Аб саюзным дагаворы», апазіцыя БНФ унесла пакет прапаноў, сярод якіх былі галоўнымі абвяшчэнне незалежнасці, пытаньне аб адказнасці кіраўніцтва ВС за бяздзеянне ў дні путчу 19—21 жніўня, аб забароне КПБ-КПСС, аб стварэнні ўласнага войска.
Перад пачаткам сесіі група дэпутатаў БНФ дамаглася прадастаўлення прамога тэлеэфіру і звярнулася да жыхароў Менска з заклікам прыходзіць на плошчу перад Домам урада. На плошчы сабраліся тысячы людзей.
У выніку, камуністычная большасць была вымушаная пагадзіцца з большасцю прапаноў дэпутатаў БНФ. Старшыня ВС Мікалай Дземянцей падаў у адстаўку, дзейнасць КПБ-КПСС была прыпыненая. Нарэшце, Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР быў нададзены статус канстытуцыйнага закона — Беларусь юрыдычна зрабілася незалежнай дзяржавай.
Ужо праз некалькі дзён пачаўся працэс прызнаньня Беларусі краінамі сьвету — так, у пачатку верасьня газэта «Свабода» паведаміла, што Польшча прызнала Беларусь як незалежную дзяржаву.
Праз некалькі тыдняў, у верасні 91-га, Вярхоўны Савет прыняў рашэнне аб назве краіны (замест БССР — Рэспубліка Беларусь) і наданні бел-чырвона-беламу сцягу і гербу «Пагоня» статусу дзяржаўных сімвалаў.