У Мінску згарэў дом, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю як помнік гарадскога драўлянага будынка пачатку ХХ ст. Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.
«Ноччу 14 жніўня ў Мінску згарэў дом, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю як помнік гарадскога драўлянага будынка пачатку ХХ ст. Пажарныя прыехалі па выкліку ў лічаныя хвіліны, аднак дом быў ужо цалкам ахоплены агнём», – сказаў Віталь Дэмбоўскі. Драўляны аднапавярховы будынак па адрасе завулак Паўночны, 26 загарэўся каля гадзіны ночы.
«Паколькі плошча пажару была досыць вялікая, меркаванай прычынай узгарання мы лічым падпал», – адзначыў прэс-сакратар.
Дом знаходзіцца на балансе Міністэрства культуры.