Распачынаецца кампанія па зборы подпісаў дзеля ўшанавання памяці народнага паэта Беларусі, кандыдата на Нобелеўскую прэмію па літаратуры і аўтара дзясяткаў паэтычных зборнікаў, вялікай колькасці вершаваных перакладаў твораў сусветнай культуры на беларускую мову —Рыгора Барадуліна. Мэта кампаніі — прысвоіць імя Рыгора Барадуліна адной з вуліц у Мінску і на малой радзіме паэта — у мястэчку Ушачы. Арганізатары звяртаюцца да Савету Міністраў з прапановай даручыць Мінскаму гарвыканкаму, Міністэрству культуры і Ушацкаму райвыканкаму: — усталяваць мемарыяльную дошку ў Мінску на доме, у якім жыў Рыгор Барадулін; — прысвоіць імя Рыгора Барадуліна школе ў мястэчку Ушачы; — адкрыць літаратурны музей або філіял музею Рыгора Барадуліна; Падпісацца ў падтрымку кампаніі можна тут. Пачаиак кампаніі прызначаны на 29 чэрвеня, у гэты дзень а 19-й гадзіне ў клубе «Графіці» адбудзецца фестываль, на якім выступяць такія беларускія гурты: Re1ikt, TESAURUS, Leibonik band, HAINA.
13.02.2018
Скарынаўская бібліятэка ў Лондане