Кнігі выдавецтва “Кнігазбор” цяпер можна набыць і ў рэгіёнах!
Не трэба шукаць у сеціве і чакаць, пакуль кніга прыйдзе поштай. Хопіць наракаць, што якасную беларускую літаратуру рэальна знайсці толькі ў сталічных кнігарнях.
Да вашых паслугаў кнігі для дзетак і дарослых. Яскравыя выданні дзіцячай серыі “Каляровы ровар” (“Чытанка для маленькіх”, “Найлепшы спявак у свеце”, “Снежны чалавек”), кнігі Алега Трусава, Барыса Пятровіча, літаратурныя альманахі і іншыя кніжныя цікавосткі!
Адрасы кнігарняў:
г. Баранавічы, “Кнігі” (вул. Савецкая, 73);
г. Гродна, “Праметэй” (вул. Савецкая, 10);
г. Ліда, “Кніжны свет” (пр. Перамогі, 33);
г. Маладзечна, “Спадчына” (вул. Прытыцкага, 7);
г. Наваполацк, “Усход” (вул. Кірава, 4);
г. Полацк, “Светач” (вул. Камуністычная, 21);
Сачыце за навінамі!
Чакайце “Кнігазбор” у вашым горадзе!