Go Minsk – новы погляд на старажытны горад!

Пасля ўсталявання на ваш Android унікальная бясплатная праграма Go Minsk!дапаможа вам паглядзець на Менск па-новаму. Go Minsk! – гэта кампактны гід па сталіцы і зручная магчымасць на беларускай, ангельскай, расійскай мовах даведацца пра гістарычныя і сучасныя будынкі, цікавыя і таямнічыя мясціны, папулярныя і атмасферныя кавярні.

Каманда стваральнікаў і зараз рыхтуе абнаўленні базы гарадскіх аб’ектаў ды паклапацілася пра тое, каб уся запампаваная на тэлефон інфармацыя была даступная ў аф-лайн рэжыме. А менавіта: адрасы і тэлефоны музеяў, галерэй, тэатраў, рэстарацый, кавярняў, клубаў, крамак, мапа метро, спіс духоўных і культурных адметнасцяў.

Адной з найцікавейшых опцый, якая выразна вылучае Go Minsk! з шэрагу іншых карысных мабільных дадаткаў пра Менск, з’яўляецца прапанова бясплатна наведаць жывую экскурсію па горадзе з 9 па 25 траўня. У гэты перыяд з аўторка па чацвер з 13:00 вы можаце запісацца на сапраўдную экскурсію. Для гэтага трэба абраць адзін з наступных распрацаваных камандай маршрутаў: “Хронікі супраціву”, “ЛГБТ-шпацыр”, “Гарадскія паданні” – і загадзя напісаць на пошту gominsk2014@gmail.com. У лісце варта пазначыць свае кантакты, тэму абранай экскурсіі, мову экскурсіі (ангельскую ці расійскую) і дату яе правядзення.

Go Minsk! змяшчае нашмат больш цікавых маршрутаў, якія вы зможаце даследваць самастойна. Шпацыруйце беларускамоўнымі сцяжынкамі (“Моўны шпацыр” – усе пункты экскурсіі прапанаваныя ад старшыні ТБМ Алега Трусава), кіруйцеся духоўным шляхам (“Духоўны шпацыр”) ці вандруйце эка-дарожкамі (“Эка-шпацыр”) разам з Go Minsk!

Яшчэ інфармацыю шукайце ў фэйсбуку і ўкантакце.

Па ўсіх пытаннях і з любымі прапановамі пішыце на скрынку: gominsk2014@gmail.com.

Вашая каманда Go Minsk!


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение