Velcom стварыў мабільны дадатак для беларускай мовы

Аператар velcom запусціў новы мабільны дадатак moVa - праграму, якая дапаможа мець зносіны на беларускай мове.

Як паведамілі у прэс-службе velcom, moVa дазваляе атрымаць раскладку клавіятуры на беларускай мове і такім чынам зрабіць выкарыстанне роднай мовы ў зносінах больш зручнай.

З новым дадаткам таксама можна публікаваць паведамленні на беларускай мове ў сацыяльных сетках Facebook, Twitter, «Укантакце»; адпраўляць SMS кантактам з адраснай кнігі; перакладаць словы ці тэкст на беларускую мову і публікаваць іх адразу.

Мабільны дадатак moVa быў распрацаваны да 15-годдзя кампаніі velcom, з'яўляецца бясплатнай праграмай і даступны для спампоўкі ў «маркетах» для карыстальнікаў смартфонаў на базе АС Android і iOS.

Акрамя таго, як удакладнілі ў кампаніі velcom, праз дадатак moVa можна падпісаць петыцыю ў электроннай форме і папрасіць Apple дадаць беларускую раскладку клавіятуры ў сістэму iOS, каб яна з'явілася ў кожным смартфоне.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение