Выдавецтва "Кнігазбор" падрыхтавала да друку кнігу айца Аляксандра Надсана

Мінскае прыватнае выдавецтва «Кнігазбор» рыхтуе ўнікальнае выданне. Гэта будзе кніга беларускага грэка-каталіцкага святара, апостальскага візітатара для беларусаў-каталікоў у замежжы айца Аляксандра Надсана.

Праца над кнігай падходзіць да завяршэння, кажа дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі:

— Кніга будзе грунтоўная — на 608 старонак.

Большую частку кнігі складаюць яго пераклады і духоўныя пісанні, пераклады з грэцкай і старажытнагабрэйскай моваў.

Таму тэхнічна было вельмі складана рыхтаваць кнігу да друку. Тым больш, калі дадаць, што Аляксандр Надсан пісаў сваім правапісам, таму мы яго асучасніваем. Але адметнасці стылю і мовы імкнемся захаваць.

Айцец Аляксандар Надсан, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў замежжа, жыве ў Лондане, ён пераклаў немалую частку велізарнага корпуса тэкстаў літургічнай традыцыі Усходняга Хрысціянства, сам склаў службы некаторым беларускім святым і на вялікія беларускія святы.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение