Да саракавін па Рыгору Барадуліну выйдзе кніга з яго апошнімі вершамі

Выданне "У неба пехатою" аператыўна склаў і падрыхтаваў Сяргей Шапран, літаратуразнаўца і сябар Рыгора Барадуліна. У кнігу ўвайшлі вершы Рыгора Барадуліна за апошнія тры гады, а таксама вершы, напісаныя за некалькі дзён да сыходу.

Назва кнігі – гэта радок аднаго з апошніх вершаў. Выданне на некалькі соцень старонак акрамя саміх твораў будзе ўключаць унікальныя фотаздымкі і рукапісы народнага паэта. Выхад кнігі ў свет чакаецца да 10 красавіка – саракавіны па Рыгору Барадуліну.  "У неба пехатою" падрыхтуе выдавецтва "Медыял" пры падтрымцы бізнэсоўца і мецэната Паўла Бераговіча. Ужо адкрытая падпіска на новую кнігу праз сайт блогера Глеба Лабадзенкі.  Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін памёр 2 сакавіка 2014 года. Яму было 79 гадоў.  

 

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение