9 лютага адзначаў юбілей выдатны беларускі бард Віктар Шалкевіч - яму споўнілася 55 гадоў! Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" віншуе яго і зычыць далейшых творчых поспехаў, натхнення, жыццёвай радасці і добрага здароўя!
Павіншаваць барда з юбілеем можна будзе таксама 15 лютага.
А 19:00 у Палацы культуры ім. Шарко (вул. Уральская, 3) — бард, актор і гумарыст Віктар Шалкевіч выстцпіць з новымі і найлепшымі песнямі да свайго 55-годдзя і да дня ўсіх закаханых! Квіткі на канцэрт Віктара Шалкевіча можна набыць: пераход Я.Коласа, каса к/з Мінск, каса ДК МТЗ Ві́ктар Шалке́віч (нарадзіўся 9 лютага 1959 года ў Поразаве Гарадзенскай вобласці) — беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн. Вырас на памежжы беларускай, жыдоўскай і польскай культураў. Скончыў школу ў Поразаве, затым Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у Мінску (у 1980 годзе). Працаваў у Гарадзенскім абласным драматычным тэатры (1980—1987), выкладчыкам у Гарадзенскай культасветвучэльні (1987—1990). З 1990 году працуе ў тэатры лялек у Горадні і Купалаўскім тэатры ў Мінску. «За частыя сустрэчы з дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам усмешкі, кавалерамі якога з'яўляюцца Ян Павал II, Астрыд Ліндгрэн, Стывэн Спілбэрг і іншыя. Саркастычныя творы гарадзенца станоўча ўспрымаюцца сучаснікамі як прыклад класічнага гумару. Шалкевіч - лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песні, у тым ліку «Басовішча-92», «Восень бардаў-93» (Польшча). З канцэртамі выступае ў Беларусі, Літве, Нямеччыне, Польшчы, Расіі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзеныя на ангельскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэшскую мовы.