На другой “Мове нанова” Уладзімір Арлоў нечакана дастаў шаблю

Тэма заняткаў была “Рыцары і бітвы”. Заняткі прайшлі пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі”.

Спачатку слухачоў прывіталі арт-дырэктарка галерэі “Ў” Ганна Чыстасердава і дырэктарка кнігарні “логвінаЎ” Кацярына Пікірэня. І галерэя, і кнігарня — партнёры курсаў. Ганна і Кацярына прызналіся, што прыемна здзіўленыя такому ажыятажу на курсах беларускай мовы (зноў было пад 300 чалавек).

Пасля слухачы пабачылі “двух жывых беларускамоўных праграмістаў” — Юрася Адамовіча і Кірыла Камароўскага. Юрась распрацаваў сайт movananova.by, а Кірыл прапанаваў яго палепшыць.

Алеся Літвіноўская расказала пра архаізмы і гістарызмы ў беларускай мове. Слухачы здзівіліся, што многія словы з іх лексікону (вакацыі, напой, дойлід) афіцыйныя падручнікі называюць “састарэлымі”.

Пасля з’явіліся сапраўдныя рыцары — сябры клуба “Гівойт” (http://vk.com/clubgivojt). Юрась Усціновіч і Уладзімір Лічко расказалі, як завецца кожная дэталь рыцарскай зброі, а таксама пазнаёмілі слухачоў з іншай ваярскай лексікай.

Госцем заняткаў быў славуты пісьменнік Уладзімір Арлоў, які апавёў пра вядомыя і не вельмі беларускія перамогі ў розных бітвах. Пра славутых ваяводаў нашай гісторыі — Вітаўта, Яна Караля Хадкевіча, Радзівіла Чорнага, Канстанціна Астрожскага…

У канцы студэнты змаглі пачуць па скайпе беларускамоўную іспанку Ангелу Эспінозу. Хоць сувязь і кульгала, “Малітва” і “Пагоня” ў выкананні Ангелы не пакінула людзей абыякавымі. Наступныя заняткі адбудуцца 27 студзеня а 19-й гадзіне ў галерэі “Ў”.

Фота Зарыны Кандрацьевай, budzma.by


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение