У кніжнай серыі для маладых аўтараў «Пункт адліку», якую выдае Саюз беларускіх пісьменнікаў, выйшла дзясятая кніга. Яе аўтар - маладая беларуская пісьменніца, якая цяпер жыве ў Францыі, Кацярына Оаро.
Гэта кніга сучасная і павінна спадабацца моладзі, паведаміў нашаму радыё старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч:
- Выйшла 10-я кніжка нашай бібліятэчкі маладых літаратараў “Пункт адліку”, у якой друкуюцца дэбютанты. Гэта кніга Кацярыны Оаро “Сарочае радыё”. У кнізе адна аповесць, у якой расказваецца пра жыццё маладой журналісткі. Кніга вельмі сучасная і прызначаная для моладзі.
У аповесці "Сарочае радыё. Лісты падзякі" апісваюцца будні маладой журналісткі, якая працуе ў Мінску на адным з беларускіх незалежных радыё.