Белтэлерадыёкампанія рыхтуе цыкл дакументальных фільмаў пра беларускую шляхту

Цыкл стане працягам праектаў «Радзівілы. Таямніцы сям'і» і «Слуцкія паясы. Таемныя знакі».

Журналісты АТН абяцаюць распавесці тэлегледачам інтрыгоўныя гісторыі з шляхецкага жыцця. У фільмах плануецца выкарыстоўваць прыём гістарычных паралеляў з сучаснасцю. «У працэнтных суадносінах ў нашай краіне прывілеяванага саслоўя са сваёй культурай і гербамі было больш, чым у Еўропе. У шляхецкага цыклу ёсць свая авантура, якую мы плануем раскрыць у некалькіх серыях», - сказаў Міхаіл Равуцкі. Чакаецца, што праект выйдзе на тэлеканале «Беларусь 1» у 2014 годзе.

У адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы, аўтарскі калектыў АТН Белтэлерадыёкампаніі ў складзе рэдактара Алены Борматавай, рэжысёра Марыі Жукавай і загадчыка аддзела навін культуры Міхаіла Равуцкага ўганараваны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для дзеячоў культуры і мастацтва за стварэнне дакументальных фільмаў «Слуцкія паясы. Таемныя знакі», «Міхаіл Савіцкі. Таямніцы біяграфіі», «Радзівілы. Таямніцы сям'і», «Нацыянальная дылогія. Статут ВКЛ», «Нацыянальная трылогія: Герб. Гімн. Сцяг», «Імя яму — Храм».

«Нам важна паказаць нашу гісторыю, распавесці пра значнасць беларускіх знакаў і іх ролі ў сучасным свеце. У гістарычных дэтэктывах мы ставім пытанні, над якімі часцяком ніхто і не задумваецца. Дзякуючы такому арыгінальнага падыходу гэтыя праграмы выклікаюць вялікую цікавасць сярод гледачоў», - адзначыў Міхаіл Равуцкі.