У Берасці пачала працу выстава пёркаграфій Ніны Мацяш

У Берасцейскім музеі выратаваных каштоўнасцяў пачалася выстава пёркаграфій Ніны Мацяш. Працы збіраліся з сямейнага архіву сваякоў паэткі, а таксама ад прыватных асоб, якім яна дарыла свае работы. Лічыцца, што ўсяго Мацяш стварыла больш за сотню пёркаграфій, але знайсці і сабраць іх не ўяўляецца магчымым.

Толькі каля 40 работ знаходзіцца ў распараджэнні Бярозаўскага краязнаўчага музея. Пра таленты Ніны Мацяш, акрамя паэтычнага, згадвае адна з арганізатарак выставы, супрацоўніца Асветна-культурніцкага цэнтра імя Уладзіміра Калесніка Святлана Варонік:

- Яна вышывала, яна спявала, яна стварала музыку, яна займалася фларыстыкай. Затым яна занялася пёркаграфіяй. Гэта філасофія велізарная. Яна навучыла нас бачыць розных птушак.

Адкрыццё выставы пёркаграфій Ніны Мацяш прымеркавана да гадавіны са дня смерці паэткі, якая пайшла з жыцця 19 снежня 2008 года. Выстава варта наведаць як мага хутчэй, бо працягнецца яна ўсяго тыдзень. І гэта ў найлепшым выпадку, кажуць арганізатары.

Алеся Лугавая, Беларускае Радыё Рацыя