Еўрапарламент вылучыў Лобава, Бяляцкага і Статкевіча на прэмію Сахарава

Ініцыятарамі збору подпісаў выступілі еўрадэпутаты Марэк Мігальскі і Філіп Качмарэк, а таксама намеснік кіраўніка Еўрапарламента Яцэк Пратасевіч. Пра гэта Марэк Мігальскі паведаміў польскім СМІ.

Між іншага, беларускія палітвязні за прэмію будуць спаборнічаць з былым супрацоўнікам ЦРУ Эдвардам Сноўдэнам. Яго ў Еўрапарламенце вылучыла фракцыя "зялёных".

Прэмія Сахарава заснаваная Еўрапарламентам у 1988 годзе. Яна надаецца за дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека і дэмакратыі. У 2004 годзе прэмію імя Сахарава атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў, а ў 2006 годзе лаўрэатам стаў Аляксандр Мілінкевіч.

Хто атрымае прэмію сёлета, стане вядома ў кастрычніку.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение